Старонка:Васількі (1914).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у тваю сетку, тады ня толькі яна паляціць у ласкуткі, а бадай і ты жывым ня выйдзеш?! Здзекаваўся ты, пакуль па аднэй нас перэбіраў, але зыкну я толькі, і цэлая хмара…

— Ха-ха-ха! — зарагатаў павук і наляцеў ужо на галаву мухі. — Зыкнеш? Ты зыкнеш? Не дачэканьне! Не дачэканьне тваё!!.

І павук, запеніўшыся са злосьці, як бач прабіў галаву мусе і пачаў смактаць з яе кроў.

Ніколі, здавалася павуку, не смакавала так яму кроў, як гэтай мухі. Ніколі такой прагавітасьці ў яго не было, як вось цяпер. Вісеў ён над мухай, ажно пакуль што да капелькі крыві ня выссаў з яе, і тады толькі адбегся і глыбока заціснуўся ў сваю шчыліну.

Хоць і сыт быў, не спаў гэтай ночы павук. Неспакойные думкі налеталі на крывёй заліты павуковы мозг. А што, калі і праўда наляціць адразу цэлы рой мух? Ці утрымаецца сетка? Ці здалее ён даць усім адразу рады? І як гэта адважылася гэткая паганая муха такое слова яму, яму — павуку сказаць? Не адна муха мо’