Старонка:Васількі (1914).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Павук.


У ветку з дзіўна хітра сплеценых нітак папалася муха.

Сетку зрабіў і наставіў павук. Зрабіў і наставіў, — як рабілі і настаўлялі такіе-ж самые сеткі павуковы дзяды і прадзеды.

Папалася ў сетку муха, як пападаліся у такіе-ж сеткі яе бабкі і прабабкі. Як там было ў гэткіх сетках бабкам і прабабкам, муха чула і ведала, але цяпер, трапіўшы сама туды, як толькі наляцеў на яе павук с сваімі клюшнямі дый пачаў накідаць кандалы, сьцягіваючы і зьвязываючы імі крыльля з ножкамі, — яна заартачылася.

— Слухай ты, — кажэ, — крывапіўца: натуру тваю дасканальна знаю і ведаю,