Старонка:Васількі (1914).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці-ж гэта выпадае на ўвесь бор — гэткі-то бор, гэтак балабаніць?! Ведама, бор — борам, каго толькі там не бывае, а ён балабане, балабане, Дый ешчэ патшыкне!.. Або сарока? вядомая брахуха! Брэшэ, абы брэхаць, а іншаму можэ здавацца і вунь што… Салавейка, дрозд нават, панавучываліся такіе рэчы сьвістаць, што не асьмелюся і сказаць вашэй міласьці… Дый усе яны бабры — дабры, а хоць прашпарты і маюць, усё-ж ткі баяцца, што як з дому скрануцца, пакуль дападуць пад апеку вашай міласьці, каб часам у дарозі“…

— „Годзе! — крыкнула каршуніха, можэш атпраўляцца“.

А ткі каршуніха справіла вясельле сваей дачцэ, як мае быць! І ці дасьцё веры: былі там цецярук, дрозд, усе другіе, толькі не ў гасьцях, а… на скварадзе!.