Старонка:Васількі (1914).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „А як-жэ, казала, ваша міласьць; усё казала! — для пакоры падняўшы хвост у верх, атказывае сініца. — Казала, што ваша міласьць і ўсе вашай міласьці сваякі з вялікай сваей ласкі да нас, дробезі, ў дзень вясельля панадзяюць мягкіе рукавіцы на свае капцюры, дык, калі і выйдзе якая звадка (ведама, на вясельлі), ніякай крыўды быць ня можэ. Але ведама: — дурные! Чаго яны ня выдумаюць?! Хочуць“…

— „Чаго хочуць?“ — перапыніла каршуніха.

— „І казаць не адважуся“… зноў падняўшы хвосьцік, атказыве сініца.

„Ну!“ — налегала старая.

— „Хочуць, каб ваша міласьць і ўсе, каторые будуць на вясельлі, з роду вашай міласьці, на той час панадзевалі мяшэчкі на свае шаноўные глюгі, ды і то баяцца“…

— „І так баяцца? Якая-ж ешчэ трасца ім патрэбна?“ — злосна спытала каршуніха.

— „Я-ж і кажу: дурные! Хоць на ўселякіе шэльмоўствы, нябось, розуму хапае. Кожны з іх не такі, то сякі, а ткі мае на сваей душы грашок. Я вашай міласьці ўсю праўду выкажу. Вось, хоць-бы цецярук?