Старонка:Васількі (1914).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сіло.


Ціснуў мароз, круціла мяцеліца. Паміж гумна і адрыны, дзе на гурбе стаяла, сіло, абсыпанае ўвакол мякінай с канаплямі, было крыху зацішней. Забраліся сюды сьнігір, верабейчык і сініца.

Сьнігір, важна насупырыўшы чырвоны свой валяк дый пасьвістываючы, як і ўвесь свой век рабіў, стаў падбірацца да канапель.

Дзюбануў раз, другі асьцярожна, але, разласаваўшыся, апанавала яго такая прагавітасьць, што ўзлез на самую сярэдзіну сіла ды давай малаціць, ажно пакуль петля не заціснула яму шыі.

— „Чык-чы-рык!“ усьцешыўшыся, пачала, здзекавацца над ім сініца, бо за сьнігіром