Старонка:Васількі (1914).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сама каршуніха не ад таго; дарма, што му́жавы костачкі ешчэ не пагнілі.

Каго-ж прасіць на вясельле? (Старая каршуніха і стала вылічаць.

— „Перш-на-перш, — кажэ яна, — салавейку: ён, калі завядзе, ажно за сэрцэ хапае, — так яно і трэба на вясельлі! Пару галубкоў: для прыкладу, як маюць жыць маладые. Сароку — канешне трэба: па ўсей ваколіцы разнясе, якое важнае было вясельле. Удота“…

— Мамка, — перапыніла маладая, — я памятаю, як ты ешчэ малую мяне накарміла раз удотамі, — надта сьмярдзючые яны“…

— Маўчы, дурная! — прыкрыкнула на дачку каршуніха: маладая ты — ня ведаеш ешчэ, як на сьвеці жыць! Сьмярдзючы удот, — то праўда; але, калі прыбярэцца, дый нашупырыцца, дык іншаму здаецца, што і трэба яму сьмярдзець: ад важнасьці, значыцца. Прасіць і цецярука: ў яго такая гутарка, што ніхто яе не разбярэ; вось, і будуць думаць, што надта нешта разумнае! У музыкі клікнем дзятла з жаўной: хай у барабаны таўкуць. Дразда — патсьвістываць, бач, майстэр. Бухайлу, хоць