Старонка:Васількі (1914).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вясельле.


Давялося удаве каршунісе (мужа недаўна Паўлюк забіў суком на сьметніку: надта ўжо с курыцай завёўся!) дачку замуж аддаваць. А паміж каршуноў (гэтак ужо вядзецца), каб гонару сямьі сваей не зневажыць, толькі паміж сабой і бяруцца. Вось і каршуніха, як прыстала на ганорную матку, нагледзіўшы лоўкаго, маладога, каршунка, стала рыхтавацца да вясельля.

Дачка і кажэ: „замуж, мамка, пайду, спірацца німа чаго: такая ўжо доля наша дзявочая, але вясельле спраў, як мае быць“.

Добра: вясельле — дык вясельле. Хай пацешыцца дачушка паміж сваіх елак! Дый