Старонка:Васількі (1914).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня дзіва: ня спіць, зусім ня спіць. Вось, каб хоць разок заснула, як даўней спала: моцна, смачна, і ўсё-б было добра…

І Тадора заснула, моцна заснула: на векі, а па яе высахшай, забялеўшай твары відаць было, што умірала радастая, шчасьлівая — умірала багатая.

А Юрка, дастаўшы ешчэ с-пад цёплаго цела жонкі гаршчок, выйшоў на двор і бразнуў ім а камень. Аттуль пасыпаліся брудные паперкі газэцін і бляшаные гузікі…