Старонка:Васількі (1914).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыць стала спакайней. Тадора моўчкі соўгалася па хаці, ня лезла больш у вочы мужыку, Юрка ажно павесялеў.

Не раз, бывала, дагаварываўся, ўсьмехаючыся, Юрка да таго гаршчочка, каб як пажывіцца падмогі на гаспадарку, але Тадора і слухаць не хацела; не хацела нават атпечатаць і палічыць сваё багацьце. Выйме гаршчок, патрасе яго, прыслухаючыся, каля свайго вуха, патрасе ім каля вуха Юркі, дый зноў, запхнуўшы пад сяньнік, радасная, шчасьлівая клалася на пасьцель, цешучыся, як гэты скарб муляў яе бакі.

Але, ці то гаршчок гэты такі цьвёрды, быў, ці то думкі неспакойные а цэласьці скарбу дакучалі Тадоры, а мо адно і другое, толькі сон зусім прапаў у яе. Прапаў сперша сон, а пасьля прапала і ахвота да яды. Стала Тадора ў вачох бялець, сохнуць. Раілі суседкі Тадоры ўдацца да знахара, але яна і слухаць не хацела. Не жалела Юрчыха апошней двузлоткі на знахара, каб разбагацець, але цяпер хоць-бы і сабе — ні за што ня згодзілася-б надпачаць скарбу.

Дый на што ей лячыцца, калі ей нічога не баліць. Галава толькі круціцца, іншым разам млосна крыху робіцца, — дык