Старонка:Васількі (1914).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такі паехаў. На трэйці дзень ледзь вярнуўся Сухавей, і то ў ночы. Тадора і ня чула (на што Богу грашыць: паспаць любіла смачна), як увайшоў ён у хату, як доўга капашыўся, пакуль ня ўзлез на палок і так сама смачна і моцна не захроп.

На заўтра, як толькі накінулася с пытаньнямі на мужыка Тадора, ён і прызнаўся, што ўся віна ў нешчасьці з дабыткам яго — Юркі (так знахар яму і сказаў).

А віна вось у чым. Нябошчык бацька пакінуў замазаны гаршчочак з грашыма, а ён крыўся з ім дагэтуль перад жонкай, дык Бог за тое, відаць, і кару насылаў на яго дабро. І, зьбедзіўшыся, нясмела аддаў Юрка той гаршчочак жонцы.

Тадора, першы раз трэснуўшы кулаком мужа з радасьці (тые кулакі, што бывалі — заўсёды ў злосьці), і, схапіўшы у дрыжачые свае рукі скарб, стала трэсьці ім каля вуха: там і звінела, і шуршэла; былі відаць, і пабрэзгачы, былі, мусіць-то і паперкі.

Як кот с салам, лётала Юрчыха з гаршчком, каб дзе лепш яго захаваць; урэшце упхнула яго сабе пад сяньнік.

З гэтаго часу, хоць, праўду кажучы, гаспадарка так сама не ладзілася, але