Старонка:Васількі (1914).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юрка купляць ня ўмее, мо дагледаць, абхадзіцца з жывёлай не складзен, — хай і так. Чаму-ж, калі воўкарэзіна барана с поля сьцягне — то пэўна Юркі; каршун курыцу дзярэ — толькі Юркі; сабака ашалеў — ну, значыцца, Юркі; жэрабё у студні утапілася — і не пытай — Юркі! Усё Юрку не ўдавалася, а найгорш не ўдалася яму, паміж намі кажучы, жонка — Тадора. Апісываць яе вам ня буду: хто такую жонку мае — той сам ведае, а хто не мае — хай жыве (Тадо́р хапае на сьвеце) — вось і будзе ведаць… Мусіць-то не дарма казалі суседзі аб Сухавею, што дзьве пілы ў хаці: аднэй — сам дровы рэжа, а другая — яго самого пілуе… А найгорш пілавала свайго мужыка Тадора за беднасць у хаці. А як тут было разбагацець (Сухавею пры гэткім яго шчасьці? Добра і то, што галоднымі не сядзелі. Добра каму, але не для Тадоры. Хай-бы лепш прыгаладаць, абы грошы ў запасе былі, багатырамі звацца.

Тымчасам гады мінаюць, а багацьця як німа, так німа. Што тут рабіць? Вось і надумалася Тадора выправіць свайго да знахара па раду: мо з’вачэй ім гэтак вядзецца. Доўга скроб патыліцу Юрка, але