Старонка:Васількі (1914).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шчасьлівая.


Ня першына: калі шанцуе, то і Халімон танцуе, а іншаму: куды ня кінь, усюды клін. Вось гэткіе кліны скрозь спатыкаў на сваім жыцьці Юрка Сухавей. Вёска вялікая, земля удалася, ўсе жывуць дастатна, багата, адзін Юрка канец с канцом чуць-чуць звяжэ. І, каб-то сямьёй праз лад ужо апсыпаўся, ці там гультаём такім ужо ўдаўся, або, ня тут кажучы, да чортава зельля ласым быў, — ані думаць! А тымчасам, як ні завіхаўся, як ні кідаўся Сухавей, — усюды спудлуе. Нажыве парсюка карміць — ня есць; купіць карову — прычэпіцца нейкае ліха — капыты задзярэ; конь — на роўнай дарозі ў легцы — нагу зломе… але гэта што! Мо