Старонка:Васількі (1914).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ая і бытцым цяжкавата?.. І раптам, як пярун агністы, страшэннае падазрэньне мігнула праз галаву Тамашыхі. Зразу ў нутры зрабілася холадна, пуста; ногі бытцым волавам наліліся… Але неяк-жэ скранулася Тамашыха і апіраючыся то а стол, то а зэдлі, с страшэннымі, выкаціўшыміся на верх вачамі, ляскаючы зубамі дасунулася да палка і смарганула за пасьцілку. С-пад яе паказаўся пасінеўшы твар нежывога Сьцепанкі.