Старонка:Васількі (1914).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а пасьля і Пятрусь. А цяпер вось гэты — Сьцёпачка — мала-то страху нагнаў? Згоджэны быў да ўсіх сьвятых: на ўсім гаспадарскім, пуд жыта і тры рублі; ведама, першая ешчэ служба; ды і тая не ўдалася: скаціны хоць мала, але дуроная; зьнямогся, лётаючы за ей, так бедны, што без пары сарваць са службы прыйшлося; мо і грошы прападуць, але дома Тамашысі спакайней. Малачка яму напарыць, сама паложыць, накрые, ў ночы да яго ўстане; толькі нешто ніяк ачуняць ня можэ, а вось с тыдзень ужо будзе, то такі страшэнны кашэль прычапіўся, што і духу не даваў яму перавесьці. Чаго, чаго не рабіла, якога толькі не парыла, не давала зельля, — нічым супакоіць не магла, ажно пакуль, вось, ня зьбегала да Караліхі і хоць курыцу прыйшлося аддаць, але такога нейкаго моцнаго-то курэва дала, што зразу кідаць перэстала, супакоіўся і гэтак-то ціханька ляжыць, ані скранецца; нават ручку, што зьвесіўшыся с палка была, як паправіла, так і цяпер на тым самым мейсцы ляжыць…

Цяпер толькі ўспомніла Тамашыха, чаму гэта, як папраўляла тую ручку, то яна была нейкая ні то потная, ні то ліп-