Старонка:Васількі (1914).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бывала, не раўнуючы, як тые парасяткі — праз ўвесь дзень, дык голад каму-каму, а дзецям не дакучаў. Толькі вось, разважала далей Тамашыха, неяк сыць іх не брала: жывоцікі, праўда параспірала, але ручкі, ножкі, шыйкі — ажно жаль было глядзець — як тые цэвачкі, А і сама яна Тамашыха неяк сохнуць стала, дый моц зусім страціла. Даўней, бывала, асьміну бульбы закіне на плечы і прымчыць с поля, а цяпер і кошык цяжка, прыцягнуць. Не дзеля таго саслабела яна, што галодная была, бо што Тамаш праз колькі-то год духі выймаў — біў, не — гэта што — глупства; вось, другі год ужо як ня бье: зваліўся пьяны з рыштаваньня, захварэў і памёр, а ўсё-ж ткі сілы не варочаюцца, — сену зусім німа с таго часу, як увалілася хвароба ў хату.

Гэткі-то хлопчык быў Васілька, успамінала сабе Тамашыха, гадкоў з дзесяць пэўна меў; аддалі на службу за патпаска; усё-ж ткі карміць дома ня трэба, ды чатыры рублі пэнсіі браў за летка. От і зарабіў! — вярнуўся са службы, стаў кашляць, хірлець і Каляд не прыждаў — як тая сьвечка — згас. Згас Васілька, за ім тэй самай сьцяжынкай пайшоў Яначка,