Старонка:Васількі (1914).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ці беда не мае канца, што можэ быць ешчэ цяжэй… Памерла Тамаша канцавога матка: патрэбна была ў хату гаспадыня, а што за пьяніцу ніхто не хацеў ісьці, абы якое колечы прыстанішчэ мець — пайшла Гануля.

І вось яна ўжо Тамашыхай стала, Тамашыхай — гаспадыняй! Беда толькі, што не было надта над чым гаспадарыць: адна ўсяго кароўка, ды дзьве авечкі, каня нават не было. Шнурок свой у запашку аддавалі, дык пражыць было цяжка. Але што там пражыць? нейкі-ж лахман быў нацягнуць на сябе, а есьці? У летку — шчаўя, грыбоў — гібель; а зімой — які там дзень? Зусім кароткі. Прыставіць саганок бульбы — на ўвесь дзень хапае! Вось толькі абы Васільку… ды каб-жэ яму аднаму? ато і не агледзілася Тамашыха, як прыбыў Яначка, Пятрусь і вось гэты — Сьцепанка. Сабе — як сабе, а дзецям трэба-ж даць хоць раз у тыдзень нейкі праснак, ці блін, ды малачка калі ўліць. Ну і давала Тамашыха колькі мела; а на Каляды, на Вялікдзень нават скаромнае траплялася. А хоць і ў будніе дні, — каму — на што тое — грэх нарэкаць: у пячурцы заўсёды ў запасе бульба валяецца, і ядуць яны яе,