Старонка:Васількі (1914).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

доўга было, бо неяк да серпа не магла налажыцца, але пасьля і гэтаго наўчылася. Стала хадзіць тады на заработкі і, як тая пчолка, зносіць двузлоткі ў хату. Але каб з гэтых двузлотак сабе што справіць — аздежыну якую, ні кому, дый самой Ганульцы ніколі і ў галаву не прыходзіла. Адзевалі яе хатніе: справяць што сабе, падносяць, пацягаюць, дый аддаюць тады ёй: „палатай, — кажуць, — добрая ешчэ для цябе адзежына будзе“. Цешылася Тамашыха с падарунку, латала і насіла. Інакшых радасьцей Ганулька ня мела; і толькі, калі ўжо вырасла на сталую дзеўку, Васіль — хлопец с суседней вёскі, спатыкаючы яе, зажартуе, бывала, загаворыць: „дурная ты, кажэ, Гануля: цябе крыўдзяць дома і ты падаешся. Слухай лепш мяне, ўсё добра будзе“. І Ганулька, хоць баялася Васіля, але верыла яму і слухала. Слухала, ажно пакуль не пагналі Васіля ў салдаты, а яна зноў адна асталася. Адна? Каб-жэ хоць на век аднэй можна было астацца! Але ўскорасьці падыйшла, найгоршая беда: радзіўся сынок… Выгналі Ганульку с хаты… прыйшлося сесьці кутам на дворнай пляцоўцы: Ой, трудненька, прыйходзілася Ганульцы, трудненька! І ня думалася ей, што на сьве-