Старонка:Васількі (1914).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З малку, помніць Тамашыха, калі была ешчэ ў Язэпавай хаці — там ужо началася яе нядоля — там першая. Бо ці-ж гэта ненядоля? — с паміж усіх дзяцей, якіе гадаваліся тады ў Язэпа — адна яна ня мела маткі. У кожнай хаці былі дзеці, былі і маткі, а от-жэ ў яе не было. І калі, бывала, бачыла яна, як іншые дзеці песьцяцца, прытуляюцца да матчыных грудзей, бегала і яна — маленькая, худзенькая да тэй высокай белавалосай Тэклі, клала сваю галоўку на яе калені і шэптала: мама, мама, мама. Але пяшчотаў, а ешчэ горш гэткіх слоў Тэкля не любіла: „ня лезь, кажэ, да мяне з гэткім — абуза, а ня дачка ты мне“. Плачучы, бегла тады малая Ганулька (Ганулька? гэта-ж яе некалісь звалі Ганулькай, ледзь цяпер успомніла Тамашыха), бегла ў які колечы цёмны куточак, або ўціскалася ў запечак і закрыўшыся, ціханька шэптала сама да сябе: мама, мама, мама…

Потым… што-ж было потым… Ага: зімой крыху меншых ад сябе дзяцей калыхала, насіла, хату заметала, бульбу скрэбла, а ў летку — ў поле ўжо стала ганяць. Прыгнаўшы на дзяніну, зморэная бяжыць травы каровам, сьвіньням… Гэтак