Старонка:Васількі (1914).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гівала с-пад пахі анучыну, адрывала шматочак і з усей сілы затыкала ім шчэліну.

Вецер раз-за-разам узрываўся, гудзеў паміж гнілых жардзей азяродаў, паміж дзе-не-дзе цэлаго ешчэ частаколу; с сьвістам прарываўся праз голые галіны вялікай крывой вербы і гінуў нейдзе ў далі. С пахмурнаго неба сыпалася імжака. Нездаволеные, што Тамашыха не зважала на іх, бабы, пазалеўшы, парасцягіваліся па вёсцы. Скончыла і Тамашыха сваю занятку, глянула на пустую, балоцістую вуліцу і асунуўшыся на прызбу, шэптала далей.

Што шэптала — сама добра не разумела. Ведала толькі, што так трэба. Трэба, бо, — бо знахарка Караліха, да каторай Тамашыха сягоньня ешчэ до́дня займчала курыцу так і раіла: „Зачыні, казала яна, юшку, распалі агонь на прыпечку, насып гэтаго, што табе даю зельля, — хай курыць, а сама выйдзі с хаты, дый пілнуй, каб дым праз шчэліны не ўцекаў“. А калі Тамашыха спыталася, як доўга трэба курыць, знахарка строіла так: столькі часу куры, колькі займае сказаць шэсць па шэсць пацераў; тады кажэ і варочайся ў хату — ўсё будзе добра“.

Шэсць па шэсць? Ня менш — то пэўна,