Старонка:Васількі (1914).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гаротная.


У канцы вёскі каля старэнькай хаткі ўдавы Тамашыхі сабралася кучка баб. Кожная з іх штось гаварыла, кожная штось раіла, але Тамашыха ня чула і не разумела, — ані іхніх гутарак, ані іхніх рад. З ахапкам брудных ануч пад пахай, шэпчучы штосьці пасінеўшымі ад холаду вуснамі, хадзіла яна ад вакна да вакна, ад вуглоў хаты да дзьвярэй і ўгледалася, пі не пакажэцца дзе дымок. І праўда: праціскаўся ён паміж лучынак, мейсцамі пазацягіваных замест шыб у ваконные рамы; працягіваў і праз надгніўшые вуглы хаты, — і праз пашчэпаўшыеся ў дзьверах дошкі. Дзе толькі дагледзіла Тамашыха гэты дымок, хутка падбегала туды, выця-