Старонка:Васількі (1914).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вая грамада… Бізуны хутка падымаюцца ў гару, але дзіва: ня сьвіснулі, не ляснулі яны, а бытцым завесіліся ў гарэ, а пасьля схіснуліся і… счэзлі… Белы чысты пясок на кругу стаў жаўцець, што раз болей жаўцець, урэшці чырванець, усё больш чырванець, ажно пакуль не зрабіўся так чырвоны, як тая засланка на варотах… „Зьдзек“… раўнула ешчэ раз жывая грамада такім страшэнным голасам, што сьцены вялізарнай будыніны задрыжэлі. А народ і зьвяр’ё з гмаху пачалі сыпаць на вуліцу; ажно тут Міхалка стаіць, растапырыўшы рукі, пасярод вуліцы і стрымлівае гэту грамаду… Андрэй, замахнуўшыся, кінуўся да яго с крыкам: „Міхалка, ты?!“

— „Я“, адазваўся Міхалка, стоячы над самым Андрэем „Прачхніся, братка, папраўся, — надта нечага стогнеш, — мо баліць што?“

Андрэй падняўся, працёр кулаком вочы, палядзеў кругом, глянуў на Міхалку, — „а праўда, атказывае, мусіць-то я дрэнна лежаў, страхі нейкіе мучылі мяне“, і перэвярнуўшыся на другі бок, ціха і смачна заснуў…