Старонка:Васількі (1914).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ны, адно толькі слова і атказываў: „зьдзек! зьдзек! зьдзек!“.

Вярнуўшыся на кватэру, Міхалка стаў частаваць сябрука вячэрай, але той і не дакрануўся да яе. Лёг, скорчыўся, кажух на галаву нацягнуў і стараўся скарэй забыцца, заснуць…

.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .

Перэд вачамі Андрэя Зоркі гараць агні… Ў вушах грыміць музыка, бьюць у бубны… Ў галаве ўсё круціцца, шуміць… На вялікі, пасыпаны чыстым белым пяском, круг выступае як смоўж чорны вялізарны чэлавек з грамадой ў бліскучых адзежынах прыслужнікаў сваіх і ўсе яны, як адзін, круцяць і ляскаюць доўгімі, доўгімі бізунамі…

С-пад брамы, завешанай, як кроў чырвоным сукном, стаў сыпаць народ: дзеці і сталые, падросткі і старцы, а за імі сунецца цэлая чэрада рознаго зьвер’я. Уся гэта жывая грамада лётае, круціцца, куляецца, падае, ўстае, ізноў падае, ўрэшці ўсе зморэные спацелые прыпадаюць на каленцы… А бізуны сьвісьцяць і ляскаюць… „Зьдзек!!“ крычыць Адрэй з вышак, дзе ён сядзіць у цырку… „Зьдзек“… як адзін голас, ад’зываецца, ўскаківаючы с кален, жы-