Старонка:Васількі (1914).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ном і, як бач, выляцеў на круг сівы ў яблыкі жэрабец, бытцым с табурэтам мест седла на спіне, на каторым стаяў маладзенькі хлопец.

Музыка гудзела; бізун ляскаў, а падростак, стоючы на расшалелым кані, то прыседаў, то ўскаківаў, то куляўся, кідаўся на ўсе бакі, ажно пакуль і ён зморэны, цяжка дыхаючы, пад сьвіст бізуна ня счэз у той самай чырвонай браме.

Ізноў музыка гудзела, ізноў ляскаў бізун, а на круг вылеталі ўсё новые і новые то мужчыны, то дзеўчаты, — скакалі, круціліся, куляліся і гінулі за чырвоным сукном…

Урэшці нагналі цэлую грамаду зьвяроў: і сланоў, і мядзьведзёў, і сабак, і налпаў, і казлоў, і ваўкоў і якіх там толькі не было! Усё гэта скакала, вешалася, качалася… А бізун сьвісьцеў і ляскаў, ляскаў і сьвісьцеў…

Колькі гэтаго было, — Андрэй і ўспомніць ня мог. Выйшаў с цырку, як здурнеўшы. Міхалка, будучы пэўны, што надта дагадзіў сябруку, стаў расхваліваць цырк і дапытываць Зоркі, як яму спадабаліся гэтые штукі, але Зорка ішоў злосны, хмур-