Старонка:Васількі (1914).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў цырк. І праўда: гэткае, што там давялося убачыць Зорку, ў яго цеснай галаве і памясьціцца не магло.

Аграмадная будыніна. Агні гараць, бытцым сонцы сьвецяць.

Музыка рэжэ ў вялізарные дуды. Народу — гібель. Пасярод будыніны — круг, высыпаны чыстым пяском. І вось, на гэты круг выйшоў увесь ў чорным нейкі чэлавек, сам чорны, як смоўж, з бізунамі пад пахай; за ім высыпала грамада яго прыслужнікаў у бліскучых адзежынах і зараз-жэ на гэты самы круг віхром уляцеў табун, як малако, белых коні. Ляснуў бізуном той чарнамазы (мусіць то камандзер?) адзін раз і ўсе коні сталі дыбка, ляснуў — другі раз коні апусьціліся на каленцы, і зноў засьвісьцеў бізун — і рынуліся ўсе коні берэгам круга ў такую скочку, што, здавалася, жыватамі зямлю даставалі!

Намуштраваўшы ўселяк, што ажно пара з беднай жывёлы пайшла, камандзер махануў бізуном, прыслужнікі раступіліся і ўвесь табун с такім самым імпэтам, як быў прыляцеў тады, счэзнуў, бытцым у нейкай браме, прыкрытай чырвоным сукном.

А той смоўж зноў стаў ляскаць бізу-