Старонка:Васількі (1914).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міхалку здалі ў салдаты, Андрэй — ільготнік астаўся дома гаспадарыць.

Шмат с таго часу вады уплыло, а сябрукі тыкеля разы са два спаткаліся. Першы раз — Міхалка прыежджаў на вясельле старшаго брата (ох, і пагулялі-ж тады!), а другі раз — ужо стражнікам. Стражнікам, бо Міхалка, скончыўшы службу ў войску, варочацца да дому не захацеў і астаўся па сваей ахвоце стражнікам у горадзі.

Не раз Міхалка слаў пісулькі да свайго сябрука Андрэя, просячы яго, каб ткі выбраўся даведацца сваяка, бо мучыла, прызнаваўся гарадзкі служака, яго нуда па сваіх.

Вось урэшце і выбраўся Андрэй, Восень была; дарога дрэнная; ехаў Зорка дзень, ехаў ноч, а над раніцай ледзь дабраўся да мэты.

Спаткаўшыся, сябрукі не маглі адзін з другога нацешыцца, ўспамінаючы даўно мінулае, пражытае. Праз увесь дзень цягаліся разам па горадзе, а Андрэй ня мог надзівіцца тым уселякім навінам, а якіх, седзючы ў вёсцы, і ня сьнілася чэлавеку. Але Міхалка надумаў паказаць Андрэю ешчэ большые дзівы і вечэрам завёў яго