Старонка:Васількі (1914).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цырк.


Здаўна ўжо Андрэй Зорка выбірараўся ў губэрскі горад да свайго сябрука — Міхалкі Гурчыка. Змалку ешчэ, памятаў добра Андрэй, як з Міхалкам ў зрэбных кашулінках на вуліцы вёскі босымі ножкамі разам сьнег убівалі, бабы ляпілі; паткасаўшыся, разам скацінку ў поле ганялі, цэўкі і стрэлкі з вяршынак маладых сасонак вырэзалі, з вугальчыкаў на каменьнях стрэлялі; дзяцюкамі — за баронамі праз адзін шнур цягаліся, на ігрышчах у качарэжніку разам атстаівалі, ласа пагледаючы на гулякаў, а падцягнуліся ешчэ (аднагодкамі былі), ўжо складна і да сахі браліся; толькі ў сілу сталі брацца, ажно і не агледзіліся, як скончылася іх сяброўства: