Гэта старонка не была вычытаная
зараз да яго — з аднаго боку зайдзе — нюх, з другога — нюх, хвосьцікам на ўсе бакі віль-віль, а той ужо і рад новаму сваяку, і язык высалупіць. Тут і тыц і гіцлі на новаго сябра з гэтымі пугамі, дый у жалезную клетачку!.. А той кудлаты Юда — як бы і нічога: хвост толькі зноў крапчэй патцісьне, морду ў ніз апусьціць, дый ізноў бяжыць далей, насьцяражыўшы вушы, лыпаючы с-пад лоба вачмі шукаць новай ахвяры…
Ну, браткі, вось гэта служба, дык служба: праўда, што паганая, мусіць, мала і сабак знайдзецца на такую службу!