Старонка:Васількі (1914).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ды распусьціў, за імі дзеці — і ўсе цюкаюць, сьвішчуць! Дзе каторы спанатрыць якога беднаго сабаку, то так уляжэ за ім, што толькі пяты міргацяць… Гляджу, вочы вылупіўшы, дый нічога не разумею! — Ажно бачу сунецца воз — ня воз, катух — не катух — бытцым велізарная жалезная клетка; на клетцы гэтай сядзіць дзяцюк — коніка паганяе, двух абапал падросткаў так сама прычапілася на гэтай клетцы з вялікімі, як вуды, пугамі а ў клетцы гэтай сабакі седзяць — мусіць, з дзесятак які — і малых, і вялікіх — уселякай масьці, дый ззаду клеткі бяжыць ешчэ адзін невялікі кудлаты сабака.

— Што гэта, братка? — пытаю кума.

— Гіцлі, — кажэ, — што ловяць валацугаў—сабак, а гэта грамада, што па перадзі с крыкам ляцела — от, людзі, як людзі, — заўсягды нешта добрае ў сэрцы сядзіць, дык і разганяюць сабак, каб не папаліся ў гіцлевы лапы.

— Гэты-ж — задні, — пытаю, — чаму на свабодзе?.

— Эгэ, — кажэ кум, — ён самы важнейшы ў гіцляў: гэта правакатар. Бяжыць ён значыцца па вуліцы, дый знаёмства заводзіць с сваім братам: угледзіць катораго,