Старонка:Васількі (1914).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сабачча служба.


Чуў я (а мо і вы чулі) нераз, як іншые кажуць: „паганая тая служба — сабачча служба“. Чуў — і думаў сабе: што за такая служба? Сабацы — пэўне што і сабачча служба, а і то не паганая, бо і сабака найлепшы прыяцель чэлавека, і найвярнейшы з яго служака гаспадара. Але каб службу чэлавека назваць паганай, сабачай — ніколі неяк ня мог я даць веры. Можэ быць служба цяжкая, вельмі цяжкая, але не паганая, бо ніякая праца не ганбіць чэлавека.

Але неяк давялося мне раз быць у горадзі. Заначэваў у кума. Раніцай вышлі на вуліцу, стаім каля брамы, гамонім… Ажно ляціць колькі падросткаў, адзін і сталы лын-