Старонка:Васількі (1914).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шлі адзін, другі табун, пры трэйцім начальнік, гатураючы з гаспадаром-цыганом, нешта доўга замарудзіў, а пасьля і кажэ Сьцёпцы: „выбірай каня, садзіся і едзь“, а сам завярнуўся і пайшоў.

Сьцёпка абыйшоў гнядога — добры; паглядзеў у зубы буланаму — ешчэ лепшы, але найбольш спадабалася яму лысая кабыла: складная сытая, ростам невялічка, — якраз — на яго гаспадарку. Пакруціў яе ў адзін бок, пакруціў у другі, — „гэту можна?“ — пытае цыгана; — „спрабуй, якога хочэш“, — атказывае той. Але што там Сьцёпку была прабаваць? Абы скарэй да дому — пахваліцца! Ўскочыў на кабылу, залопаў нагамі па бакох лысай і трушком з’ехаўшы з рынку, мінуў прыгарадзе і выехаў на сваю дарогу. Тут затуманіў люльку і толькі стаў надумывацца, што-б тут сказаць у вёсцы: аткуль, за што нажыў гэткую жывёлу, ажно ззаду нехта калі храпне па карку Сьцёпку, дык і не агледзіўся бедак, калі на зямлі апынуўся. Падняў галаву, глядзіць: цыган — гаспадар кабылы — стаіць над ім, крычыць, лае, дый зноў складаецца пражыць. Усхапіўся Сьцёпка, хацеў ужо даць цыгану здачы, але той давай нема раўсьці: „злодзей! злодзей!“ Надбеглі людзі, і як не