Старонка:Васількі (1914).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцёпка — сам ня ведаў, і толькі, калі пачуў, як на вуліцы вёскі нешта затаркатала, затопалі конскіе капыты, Сьцёпка якбы ачнуўся. Праз сваё вакно бачыў Тацюк, як замігацелі агні па хатах, потым стаў высыпаць народ на вуліцу і, як тые пчолы ў вульлі, загудзеў. — Пад вакно Тацюкавай хаты падбегла суседка — Мар’яна, забарабаніла па ім і, крыкнуўшы: „Юрку і Кастуся забралі… кніжкі нейкіе знайшлі“, пабегла, далей Сьцёпка ані крануўся…

Мінуў тыдзень, другі, і выбраўся Сьцёпка ў таргавы дзень у горад. Сперша падышоў да знаёмаго гарадавога, але з ім аніяк ня мог дайсці да ладу: буркне нешта пад нос, ды адвернецца. Махнуў Сьцёцка рукой і пайшоў да таго чыноўніка, ў катораго сперша быў. Той распытаўшыся, ці німа ешчэ якіх навін, сказаў Сьцёпцы прыйсці па каня на другі торг. Прыйшоў ён на другі торг, — якраз начальніка дома не застаў. За трэйцім разам — часу таму не было. І гэтак як стаў хадзіць, дык ходзіць, а ўсё нічога ня выходзе; ажно пакуль аднаго торгу не спаткаўся ён нос у нос з гэтым сваім начальнікам на рынку. Круціўся, праўда, сперша той, як ўюн, але ўрэшце згадзіўся ісьці каня купляць Сьцёпцы. Абый-