Старонка:Васількі (1914).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

растлумачываў ім Сьцёпка, як ні кляўся, як ні прасіўся, нічога не памагло: кожны тоўк яго, як сабаку на чужым дварэ, — Гэтак зьбітаго звязалі і павялі назад у горад. Там здалі Сьцёпку ў вучастак. Прабаваў і тут Сьцёпка выкладаць сваю справу, як ён і не краў кабылы, як за яго маніўся заплаціць нейкі важны чыноўнік, але ніхто і слухаць не хацеў, а толькі кпілі і сьмеяліся з яго.

На другі дзень выпрасіў-ткі Сьцёпка, каб завялі яго да таго чыноўніка. Завясьці — завялі, але той і не дапусьціў яго нават да сябе і, як не артачыўся Сьцёпка, а аттуль павялі яго ўжо проста ў турму і ўпхнулі паміж арыштантаў „да разбора дзела“.

Ліха ешчэ надало Сьцёпку прызнацца перад сваімі новымі таварышамі за што і як папаў сюды. Думаў Сьцёпка іх разжаліць сваей доляй, а тымчасам — дзіва: злодзеі, разбойнікі і тые аттрахнуліся ад яго. „Здраднік! Юда! Гад!“ іначэй і не ад’зываліся да Сьцёпкі…

Пакуль назначылі суд, Сьцёпка атседзіў у турме месяцы с чатыры; але, ці то яму той начальнік — сжаліўся — памог, ці як