Старонка:Васількі (1914).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па палудні пайшоў кратацца каля гаспадаркі і гэтак дацягнуў да вечэра.

Ноч выдалася Сьцёпку безканечна доўгая. Доўгай і страшнай паказалася яна і Тацяне. Чаго ніколі даўней не бывала, кідаўся Сьцёцка, як у гарачцы: то крычаў, каб каня яму запрэгалі, то клікаў Юрку і Кастуся, то будзіў жонку, допытываючыся, ці ня чула, як сабакі брэхалі і званочкі зьвінелі, і ледзь над раніцай крыху супакоіўся. На заўтрае, праз увесь дзень ня выйшоў, як даўней бывала, на вуліцу, словам да нікога не адазваўся, толькі ешчэ больш згорбіўся, ешчэ ніжэй апусьціў галаву ў ніз, якбы баяўся, каб не заглянуў яму хто ў вочы.

Так прайшло трое сутак. На чацьвёртые — з вечэра, калі жонка с сынам ляглі ўжо спаць, Сьцёпка, запаліўшы лучыну, толькі стаў лапці патшываць, як пачуў, адазваўся на вёсцы сперша адзін сабака, пасьля другі, трэці. Твар Сьцёпкі збялела, рукі і ногі так сталі калаціцца, што ледзь падняўся, ледзь дайшоў да лучыны, вырваў яе з лучніка, кінуў воб землю, затаптаў і, асунуўшыся на лаву, цяжка дыхаючы, стаў прыслухацца. Колькі гэтак сядзеў