Старонка:Васількі (1914).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваючы галавой, слухаў, пашаптушак Сьцёпкавых гарадавы, пасьля кіўнўшы пальцам, павёў яго ў паліцію.

Там зара гэты самы гарадавы завёў Сьцёпку ў камору, дзе сядзеў за сталом нейкі чыноўнік, ці начальнік, а сам чмыхнуў адтуль. Жутка зразу зрабілася Сьцёпку, мо ўжо і жалеў цяпер, што ажно сюды кінуўся шукаць сваей долі, але неяк слова за слова (начальнік паказаўся Сьцёпку вельмі прыступным чэлавекам) і ўсё, што было ў думках Сьцёпкі, вылажыў як мае быць.

… Выйшоў Сьцёпка. Выйшоў, якбы пасьля вялікай, цяжкай працы: спацелы, чырвоны, як рак. У моцна заціснутым кулаку трымаў сярэбраны рубель… Але што цяпер значэ Сьцёпку гэты рубель? Ого! Сьцёпка-бо ведаў цяпер як зарабляць рублі. Калі захоча — не аднаго будзе мець. Вось захацеў, і будзе мець… як вам здаецца: што? Каня! Як мае быць каня — гаспадарскаго каня. Трэба будзе толькі падыйсці на торг, выбраць любога, а пасьля сеў і паехаў; аб цане і не пытай! Ёсць каму за яго плаціць!

Варочаючыся да дому разважаў Сьцёпка; сказаць жонцы, ці не сказаць? Але ткі