Старонка:Васількі (1914).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хаты па вёсцы: то з адным пастаіць, пагутарыць; то з другім за глупства завядзецца, — пасварыцца, — глядзі — ўжо і поўдня блізка, і, хоць як ня кідалася Сьцёпкава Тацяна, нічога не памагала: жылося, як той казаў, дрэнна.

А Сьцёпка ні ад таго, каб жылося лепей, — чаму не? Але, каб гэта лепей само як небудзь, скуль небудзь звалілася, знайшлося. І хада Сьцёпкі была такая, бытцым усё шукаў гэтаго лепей. Апусціў галаву, як той конь убоісты, ў ніз, дый цягаецца, бытцым чагось угледаючыся.

Многа, ці мала гэтак шукаў Сьцёпка сваей долі, але вось аднэй неяк раніцы, пралайдачыўшы ўсю ночку ў падгарадзкім шынку, і варочаючыся с пустой кішанёй і цяжкай галавой да хаты, здалося яму што ткі знайшоў сваю долю. Стрымаўся раптам, сярод дарогі і стаў с-пад лоба агледацца, якбы баяўся, каб яго думак хто не падглядзеў, ці не патслухаў… Потым, крута завярнуўшыся скорым крокам памахаў у горад. Прыйшоўшы на адну з вуліц, дзе стаяў знаёмы гарадавы (не раз чарку перакулівалі разам — ўсей знаёмасьці), стаў з ім шэптацца. Доўга, натставіўшы вуха і кі-