Старонка:Васількі (1914).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зарабіў.


Хоць меў Сьцёпка Тацюк траціну зямлі, і то зямлі добрай, меў жонку — Тацяну да ўсяго дасужую, меў трох сынкоў, с паміж каторых старшые два былі ўжо ладнымі падросткамі і зараблялі ня толькі на сябе, але і на хату, а ўсё-ж ткі ў хаце жылося несамавіта: штодзенны недастатак! Нажывуць круп, затаўкі німа; згарусьцяць затаўку, — як раз крупы скончыліся; і так усьцяж!

Праўду кажучы, найбольш вінават быў гэтай бядзе сам Сьцёпка: хоць любіў, каб яды было, як на Дзяды, але хацеў, каб работы было, як у нядзелю. Людзі ўжо напрацуюцца, па колькі-то пракосаў пройдуць, а Сьцёпка ўсё ешчэ соўгаецца ад хаты да