Старонка:Васількі (1914).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каторым вісела чорная бляха з надпісам № 17, нагнуўся, ўзяў за руку, разагнуў касцянеючые пальцы і ўткнуў грамніцу; але для гэтай рукі, што столькі цежароў перэцягала за свой век, цяпер, цяпер поцяжка было утрымаць цежар свечкі; схіснулася грамніца на голые высахшые грудзі і апошні раз прыгрэла тое мейсца, пад каторым чуць білася ўжо, даўней гарачае, сэрцэ.

Служачы падняў грамніцу, паправіў, і аднэй сваей рукой падтрымліваў і грамніцу, і руку уміраючаго чэлавека, патцягнуў аднэй нагой зэдлік і, прысеўшы, пачаў разказываць блізкім хворым, якіе былі заўчора хрэсьбіны ў свайго швагра.

Хліпаньне і скрыгат не сціхалі… Служачы, скончыўшы апаведаньне, глянуў на ўміраючаго, пашчупаў яго рукі і галаву і, махнуўшы рукой, загасіў грамніцу.

— Ня скора, ешчэ дасца: саўсім ешчэ цёплы і свечка ўся згарыць, пайду па над’зірацеля.

Ў скорасьці вярнуўся з над’зірацелем і кніжкай пад пахай. Над’зірацель падсеўшы да століка каля вакна, дзе міргатала лямпа, разлажыў кніжку і пачаў запісываць, мармочучы пад нос: „1909 года ..