Старонка:Васількі (1914).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

23 дня, чэрнарабочый 49 лет воласці .. Сымон скончался в .. часов ...“ затрымаўся, але тут выцягнуў гадзіннік с кішэні, глянуў на яго і дакончыў пісаць: „Часов 9 вечэра“… „Ну, — абярнуўшыся да служачаго, сказаў над’зірацель, — цяпер палавіна дзевятай, даю, значыцца, яму паўгадзіны часу — хіба годзе — паспее; падасі яму грамніцу, а я пайду; ў адзінаццаць прыйшлю за ім насільшчыкаў па закону, — значыцца, — ў дзьве гадзіны“… Ізноў замігацела, грамніца, ізноў чутно было і хліпаньне, і скрыгат, але што раз радзей, што раз цішэй“.

Як увесь свой нядоўгі век быў паслухняны Сымон, такі ў гадзіну свайго кананьня астаўся паслухняным… начальству: ў дзевяць сканаў.

Служачы зняў з яго ўсю бялізну, і варочаючы з боку на бок цёплае ешчэ голае цела, палажыў тварам да гары, сьцягнуў рукі на грудзі, і прыкрыўшы ўсяго по́сьцілкай, занёс на мейсцэ грамніцу і пайшоў ізноў у свой кут дрэмаць…

Вецер гудзеў. Ліплі крывава-жоўтые лісты кляніны да памуцеўшых шыб баль-