Старонка:Васількі (1914).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не прыймае — чэкай да заўтра! Вось чуеш, як хліпае…“

І праўда: з далёку — амаль не праз усю палатку — чутно было, бытцым пасьля доўгаго плачу, не заўсім супакаіўшэяся дзіця, раз за разам хліпала і хліпала, толькі да гэтаго хліпаньня час ад часу прыдучаўся нейкі скрыгат якбы сапсаванай машыны…

Так канаў чэлавек…

Біты з малалецтва сірата, гаротны праз увесь век свой працоўнік, і вось ужо калі жыцьцё выціснуло з яго апошніе сілы, высмактала кроў, высушыла апошніе мазгі, жылы выцягнула, цяпер гэта жыцьцё, бачучы, што з гэтаго чэлавека нема болей чаго выдушыць, — кінула его на бальнічнае ложка, мучыла яго доўгіе ночы, цэлые месяцы і наастатак, угледзіўшы, што гэты кусок надгніўшаго мяса гатоў ужо разваліцца, накінулася на апошніе мінуты канаючаго і здзекавалася… Так жэгнала жыцьцё замучанае ім цела і за пражыты супольны век, жэгнаючы, давала награду па свойму…

Так канаў чэлавек…

.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .

Служачы падыйшоўшы да ложка, над