Старонка:Васількі (1914).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праз атчыненые дзьверы бальнічнай палаты № 2, высунуўся бледны твар, адна старана катораго была пакалечэна, распухлая і бліскучая, і, распусціўшы доўгіе полы вырудзеўшаго бальнічнаго балахона, ціха — бытцым нейкая мара, сунуўся, раз за разам шэпчучы сіплым голасам: № 17 канае… дзе служачы? № 17 канае…

Разаспаны паночны служачы лыпнуў вачыма, працёр іх кулакамі, пацягнуўся і падняўся с свайго мейсца.

— № 17? — спытаў знехаця.

— Але!

— Вось выбраўся! Супакою чэлавеку не даюць! І, мармочучы нейкую лаянку, падыйшоў да вакна, дзе стаяў крыж, абапал катораго былі непачатые ешчэ дзьве васковые грамніцы, выкруціўшы адну з іх, запаліў і паплёўся да канаючаго. Хворые карыстаючы з агню, прыкурывалі папіроскі, перакідываліся слоўцамі, іншые — на выздараўленьні — пад’жартовывалі: „проціў ночы, выбраўся, нябось, як раз трапіць да Абрагама на піва!“

— „Нябойся, ешчэ не выбраўся, атказаў другі, — як пачне збірацца, дык гатоў і прыпазніцца: па поўначы і Абрагам