Старонка:Васількі (1914).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З бальнічнаго жыцьця.


Зьмеркалася. Візглівы вецер, якбы з вялікае злосьці, рваў апошніе з дрэў кляновых крывава-жоўтые лісты, круціў іх у паветры, кідаў аб мокрую брудную зямлю, ганяў з мейсца на мейсцэ, як аткрасаваўшае нікому непатрэбнае, ні на што нягоднае сьмяцьцё і, закруціўшы, як круціць вір на глыбіні, біў імі аб тоўстые, жоўтые сьцены, аб вялікіе памуцеўшые шыбы высокіх вакон гарадзкой бальніцы…

І ліплі крывава-жоўтые лісты да тоўстых сьцен бальніцы, якбы патслухаць хацелі, што чутно за імі, і ліплі крывава-жоўтые лісты да памуцеўшых шыб, якбы заглянуць хацелі…

.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .