Старонка:Васількі (1914).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жэш ручаёчэк жывенькай вадзіцы. Я туды шукаць, аж тут калі блісьне, трэсьне, заляскае, — здалося, ўвесь сьвет задрыжаў!..

.       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .       .

Усхапіўся я, вочы праціраю, не магу да сябе прыйсьці… Ня чуў я, як бура найшла, як пяруны сталі біць, пакуль не дабраліся да майго дзядулі, пад каторым я так моцна спаў… Працёр вочы, сон свой страшны ўспомніў, закалаціўся ўвесь, зуб на зуб не пападае… Гляджу: дзядулька мой бедненкі ляжыць ціхэнька на баку…

С таго часу прайшло неколькі год. Ляжыць дзядуля на сваім мейсцы (сукі толькі паабрэзалі), а с-пад яго вылезлі тры, хоць ешчэ цененькіе, але гладкіе, роўные дубочкі…