Старонка:Васількі (1914).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чэлавек.


І прыйшоў чэлавек да Бога свайго і кажэ:

— Божэ! забяры ад мяне Бяду, Слязу і Хваробу, а дай мне Волю, Шчасьце і Здароўе.

Бог і кажэ:

— Добра, чэлавечэ, будзе так, як ты жадаеш.

І стаў жыць чэлавек без Бяды, без Слязы, без Хваробы, а — вольны, шчаслівы і здаровы. Ажно прыйходзе сьмерць і кажэ:

— Чэлавечэ, паміраць пара. Чэлавек, калі жыў з Бядой, Слязой і Хваробай, не раз сам жадаў і рад быў са Сьмерці, але цяпер жаль яму стала жыцьця.