Старонка:Васількі (1914).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

імі заўсягды агонь гарыць. Дзень і ноч наліваю я ў іх з гэтаго возера поўна сьлёз людзкіх і грэю, каб высахлі, аж пакуль ўсё гэта возера ня высушу, аж пакуль пара ад іх не падымецца аж да неба!..

Здзівіўся я, але памчаў далей. Спатыкаю ізноў старэнькую кабеціну, — палівае яна зямлю с конаўкі.

— Дай, бабулька, напіцца, — прашу яе.

— Ідзі, — кажэ, — да возера.

Падбегаю, — бачу: поўнае яно не вады, але віна чырвонаго… Прыпаў, хлебануў… Божа! крыкнуў я са страху: — Помню, помню гэтае віно: ў губах яго было поўна, — вочы ім заліты… помню яго! Але-ж гэта не віно, але кроў! Людзкая кроў!…

— Праўда, — кажэ старушка, стоючы нада мной, — праўда, сыночку, людзкая гэта кроў, і вось мушу ўсё гэта возера конаўкай вынесьці і ўсю зямліцу паліць!…

— Хто-ж ты? — пытаю.

— Цярпеньне, ціхэнька атказала бабулька.

Без аглядкі кінуўся я ад гэтаго страшэннаго мейсца. Чую: ў старане негдзе бурчыць, перэліваецца, бяжыць, нібы ска-