Старонка:Васількі (1914).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кучы па брудным твары пападзе ў рот, — от, як раз гэтакі смак! Пытаю бабулькі.

— Праўда, сынку, праўда: пот. Паўнюсенькае возера людзкога поту…

— А на што-ж ты зямлю прыгоршчамі носіш, ды кідаеш у гэтае возера? — пытаю.

— Глыбокае яно без канца, а трэба, каб заўсёды было поўнае; дык вось, як засыплю яго зямліцай, тады і поту мала трэба будзе людзям ліць.

Здзівіўся я, але не было калі распытывацца, і пабег далей. Бег я, бег, — бачу ізноў возера — больш за першае, але вадзіца ў ім такая чыстая, што аж сьвеціцца. Прыпаў я, хлебануў — горкая, але то такая горкая, што піць нельга! Прышло мне на памяць, як аднаго году апошнюю скацінку с хлева вывялі… Скацілася тады сьлязінка і ў рот мне папала… от, як раз гэтакі смак!.. Бачу, старушка нада мной стаіць.

— Хто ты? — пытаю.

— Беда, сынку, Беда. Ня пій, сыночку, гэтай вадзіцы, ня пій: досі ты яе ўжо напіўся…

— А штож ты тут робіш? — пытаю.

— Глянь, унь, на катлы вялікіе, пад