Старонка:Васількі (1914).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але пакляніся, што споўніш маё апошняе жаданьне! —

— Клянуся, дзядулька, клянуся, родненькі, споўню, ўсё споўню, — ізноў, дрыжучы ўвесь, атказываю.

— Слухай-жэ! — кажэ Дуб-Дзядуля. — Аткуль я тут узяўся і калі радзіўся, — ніхто, дый я сам добра ня ведаю. Помню толькі з малалецтва жылося нішто, суседзтва шмат меў: сваей радні — цэлые аколіцы, — хлопцы адзін ў адзін — дужые, здаровые; а тут да кампаніі зграбные ёлачкі, — хоць сварлівые, але сэрца добраго — сасонкі. Міргнеш ім, бывала, жалудком, а яны табе шышкай у бок— А асінкі-пашаптушкі? кіўні толькі ей галінай (бо дубу няслед кланяцца асіні!) а яна, як тая саромлівая панначка, затрасецца ўся і лісточкамі цябе абсыпе… От, ведама, забаўляліся, як умелі… — Але што гэта ўспамінаць? — Ляцелі годы, як вашы ляцяць дні, — зменяліся векі, як вашы годы, — а я стаяў і рос, — рос і стаяў — крапчэў… Зрываліся нераз буры, — як пад тапаром, шмат нашых клалася, але тые, што аставаліся, — ешчэ вышэй падымаліся; находзілі навальніцы, — гінулі тые, што ў неба глядзелі, а знізу падымалася маладзёж; налеталі