Старонка:Васількі (1914).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скаліся, — зацягнуўся я неяк на гару да свайго дзядулі аддыхнуць у яго цяні. Толькі прылажыўся гэта я, уздыхнуў раз, другі і пачынаю дрэмаць… Ажно чую: ні то над галавой, ні то пад галавой нехта так сама два разы уздыхнуў… Стаў я прыслухівацца: ешчэ і ешчэ уздыхае, але так цяжка уздыхае, што аж за сэрцэ бярэ, немаль стогне… Перэжэгнацца хачу — рукі падняць не магу!. Струхлеў я — ляжу, чэкаю, што будзе. Аж тут нехта ў вуха маё шэпчэ:

— Ня бойся, не пужайся, дзіцятка ты маё, не пужайся: я гэтак дышу, я гэтак уздыхаю, я — твой дубочэк старэнькі…

— Божэ моцны! Што ты, дзядулька, як же гэта можэ быць, каб дрэва уздыхала, ды гаварыла — пытаю ўжо сьмялей.

— Эх, дзіцятка, дзіцятка, — ізноў шэпчэ мне на вуха, — шмат чаго ты ешчэ ня ведаеш, шмат чаго не разумееш, але люблю я цябе, шчыра люблю, як любіў тваіх бацькоў, дзядоў ды прадзедаў, бо не зазнаў ніколі крыўды ад вас, а толькі векі пашанасць меў… Пара прыходзіць, дзіцятка ты маё, пара прыходзіць сказаць, аткрыць табе такое, чаго нікому ешчэ не гаварыў…