Старонка:Васількі (1914).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ветры, наганялі сьвежаго насеньня, і ўзрасталі суседзі невядомые, незнаёмые… Так векі шлі, аж мінула ўсё, — аж прыйшло і на тое, што с тутэйшых — даўнейшых астаўся, як відзіш, адзін я. Праўда, ось глянь на захад: бачыш цёмную паласу? Але што гэта за лес? Худэрлявы, крывы. ўвесь у сукох — гніль нейкая, дый толькі. — Глянь на ўсход, — прыслухайся да шуму гэнаго лесу… Чуў ты калі шум здароваго, крэпкаго дрэва? — Не, не! ня гэтак шуміць здаровы лес! А чаму ён так шуміць? бо змарыўся, ніколі перадышкі не мае, гэтак і згінуць мусіць… Палядзі на поўнач: — чы бачыў ты калі такое дзіва? Такі гонкі, такі крэпкі здалёку выдае лес, а ўважай, як яго гайдае ва ўсе бакі, то да зямлі прыгне, то крыху атпусьце, — здаецца, і вецер невялікі, а пень выпрастацца ня можэ… Цяпер глянь на мяне: пастухі бок асмалілі, людзі кару аскрэблі, колькі то сукоў павырэзалі? лісты, жалуды — і тые што-год падбіраюць; — усё, каб толькі сабе карысць мець; а чы падумалі, што стары ўжо я, пакалечэны, веку дажываю, а ніводзін жалудок мой ня ўзрос… Сохну ўжо я. Каб хоць два, каб хоць год далі вы мне засілку — вадзіцы чыстай, здаровай, —