Старонка:Васількі (1914).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дуб—Дзядуля.


Амаль не ўся вёска зайздросьціла мне майго надзела. Шнур быў, праўду кажучы, ані большы, ані выгаднейшы, ані зямліца на ім ня лепшая, — можэ нават горшая, бо пры канцы шнура была страшэнная гара, дзе апроч грэчкі ды ярыцы нічого не радзіла, але на самы версе гэтай гары рос такі дуб, што аж дзівіўся народ: веліч, таўсціня, а сукі так разрасліся, што, здавалася, сьвет бы пад сябе хацеў падгарнуць.

З давён-даўна ўсе звалі яго: Дуб-Дзядуля.

Дык вот паслухайце, што мне пад гэтым дубам здарылася:

Раз у летку, ад цёмнаго напрацаваўшыся, што аж пот з мяне цурком каціў, губы пасмяглі, босые ногі да крыві патрэ-