Старонка:Васількі (1914).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стаў я сам сябе лаяць… Ну, але ешчэ адно — дзевятае жаданьне асталося! — Каб тут не прамахнуцца… Чаго жадаць? — Грошы! што найбольш грошы! — усё адабью!.. Але тут успомніў жонку з дзеткамі… Якжэ з імі будзе? Іх за грошы ня выкупіш!.. Такая схапіла мяне жаласць, што і сказаць не магу… Давай прасіцца: чарточэк, міленькі, даражэнькі! аддай жонку, дзетак, скацінку!.. Не, думаю, так нічога: жаданьне адно мусіць быць, а тут іх шмат набярэцца… Круціў я мазгамі, круціў, аж злосць забрала, ды як крыкну: чорт лазаты! аддай ўсё, што забраў у мяне! Аддай, рагаты, не то і рогі табе павыкручываю! — Усё, што забраў, — гэта дзевятае і апошняе мае жаданьне!..

„… Пранук, Пранук! расчухайся — устань, жэрабца німа!..“ Усхапіўся я, разглядаюся, як непрытомны, — бачу: жонка нада мной стаіць, хата цэлая; дзеткі, ўвесь дабытак на мейсцу — ўсё, як было, толькі, значыцца, жэрабца не хватае. І ведаеш, хлопчэ: што нашукаліся, — як у ваду упаў!

„Чорт-чортам! Праўда, слова здзержаў: дзевяць жаданьнёў маіх споўнілася, але жэрабцу гутаркі не было, і чы я, чы чорт у гэтым дзеле вінават — сам добра не разбяру. Вось, с таго часу лаянку кінуў“.